[Гостевая книга] [Официальный сайт ВИА "Песняры"] [Правила форума]
АвторСообщение



Не зарегистрирован
ссылка на сообщение  Отправлено: 12.03.06 09:37. Заголовок: З гісторыі Беларусі (Вялікае Княства Літоўскае)


Ведаю, што шмат каму гэта ня спадабаецца. Ведаю, што шмат хто будзе гэта аспрэчваць - ці па няведаньню сваему (як лука-мудоўскі і большасць расіян), ці за зла (як некаторыя "літоўцы"), ці проста каб паспрачацца. Але ж усё наступнае ёсць гістарычны факт, запісаны ў летапісах гісторыі. І то, што большасць з нас ня вывучала гэтую гісторыю ў сярэдняй савецкай школе не вызначае, што гэтага ня было. Было. І наша няадукаванаць - гэта наша бяда. Відавочна, што ўся гісторыя Беларусі з'яўляецца вельмі заблытанай для большасці расейцаў, і з майго жыцьцёвага вопыту, вялікая колькасць расіян думае, што Беларусь заўсёды была адсталая частка Расеі. Але ж на самой справе - зусім наадварот. Для адукаваных беларусаў гэта ня будзе чым-та новым. Спадзяюся, аднак, што гэта паслужа падставай ня для спрэчак, а для сяброўства.

Зусім нядаўна ў Менску выйшла кніга-энцыкляпэдыя "Вялікае Княства Літоўскае"



ў якой падрабязна апісваецца гісторыя Беларусі (Вялікага Княства Літоўскага).
Гістарычная назва Беларусі - Вялікае Княства Літоўскае (ня блытаць з сёньняшняй Літвой). Назва Беларусь - тварэньне расійскіх манархаў. Беларусью ў 1501 году ў афяцыйных дакументах ВКЛ называлась Маскоўскае Княства (эўрапейцы пачалі называть Маскоўскае Княжество Белай Русью ў 1472, пасля таго, як Ноўгарад згубіў сваю незалежнасць). З 1720 года назва "Беларусь", датычна Расеі, губляе сваю актуальнасць. ВКЛ, жа, стала называцца Беларусіей з 1890 года. Гістарычнай сталіцай Беларусі (ВКЛ) з'яўляецца Вільнюс (Вільна), якую ў 1939 годзе Сталін атдаў сёньняшнім "літоўцам" (жамойтам). Сталіцай жа Жамойціі на працягу вякоў быў Каўнас.



Иногда бывает, что исчезают из истории города: разрушаются захватчиками, вымирают в результате эпидемий, поглощаются джунглями или пустыней. Намного реже, но случается, что исчезают государства. Не в глубине тысячелетий и отнюдь не где-то в джунглях или пустыне, а в самом центре Европы, в результате усилий сначала царских, а затем советских идеологов "исчезла" целая империя - Великое Княжество Литовское (ВКЛ), государство простиравшееся от Балтийского до Черного моря, в XV веке занимавшего площадь без малого миллион квадратных километров. ВКЛ было многонациональным и многоконфессиональным государством, но абсолютное большинство его жителей были славянами: предки современных белорусов, значительной части украинцев и россиян. Как же получилось, что в сознании современного человека слово "Литва" ассоциируется с маленьким и совсем не славянским государством, а история восточнославянского "треугольника": Киев-Вильно-Москва подменена идеологией, созданной московскими правителями?

Важнейшее место в идеологии Российской империи занимала догма о "собирании" русских земель Москвой. Как можно "собирать" и "возвращать" чужи земли, никогда Москве не принадлежавшие? А главное зачем? Ведь большая часть восточнославянских земель уже была собрана (чаще всего добровольно) в ВКЛ и славяне, называвшие себя тогда "рускими" (с одним "с"), занимали в Великом Княжестве Литовском доминирующее положение. На старославянском писались законы ВКЛ, литература, деловая и частная переписка, велось обучение. ВКЛ никогда не было под татарским игом, а в XV веке великий князь ВКЛ Витовт сам навязывал Золотой Орде своих ставленников. Восточная граница Великого Княжества Литовского проходила под Волоколамском и по реке Угре, и Москве, чтобы воссоединиться с остальными восточными славянами, было достаточно войти в состав ВКЛ или же поддерживать с ним союз, как, например, Новгороду или Твери. Тем не менее, Москва с упорством, достойным лучшего применения, столетие за столетием вела непрерывные войны ради захвата славянских земель на запад от своих границ. Не будь "собирания" и "возврата" Москвой, как тогда называлось - "руских" земель, большая их часть осталась бы европейским государством - Великим Княжеством Литовским.

Спасибо: 0 
Цитата Ответить
Ответов - 50 , стр: 1 2 3 4 5 All [только новые]





Не зарегистрирован
Рейтинг: 0
ссылка на сообщение  Отправлено: 05.05.06 23:33. Заголовок: Re:


"12 красавіка споўнілася 45 гадоў з дня палёту Юрыя Гагарына ў космас. Ні тады – у 1961 г., ні на працягу наступных дзесяцігоддзяў саўдэпаўская прапаганда аніразу ня піскнула аб тым, што смаленскі маладзён з адкрытай чароўнай усьмешкай і мужным сэрцам называў сябе беларусам (і быў беларусам!). Што ён любіў дэклямаваць верш Янкі Купалы “Хлопчык і лётчык”. Толькі нядаўнія публікацыі ў менскай прэсе “рассакрэцілі” гэтую дзяржтаямніцу.
Першая жанчына-касманаўтка Валянціна Церашкова днямі “рассакрэцілася” сама. Яна прыехала на фальшывую шклоўскую інаўгурацыю, каб у каторы ўжо раз падтрымаць струхнелы рэжым. Раптам пасярод свайго тэлеманалёгу на БТ яна пачала братацца з намі: “А знаете, ведь мои родители были белорусы…”

...Цікавая канцэпцыя. А кім жа ты ёсьць сама, калі твае бацькі беларусы?"

Спасибо: 0 
Профиль Цитата Ответить



Не зарегистрирован
Рейтинг: 0
ссылка на сообщение  Отправлено: 15.05.06 19:14. Заголовок: Re:


"Раздумляючы пра лёс Айчыны, не магу зьмірыцца з тра--гіз-мам народнага існаваньня.
Я йшоў здалёку. І аднойчы прыйшоў у засонены горад нашчадкаў ліцьвінскай велічы. І спынілася сэрца.
Няўжо гэтак можна ўпасьці?! Яны ня ведалі нічога: хто яны, адкуль прыйшлі, куды ідуць. Яны ня йдуць нікуды. Яны даўно не змагаюцца за Радзіму, за сябе, за народ. Яны нічога ня чулі пра Княства, пра Патоп, пра вялікае існаваньне. Яны слухаюць сваіх нішчыцеляў і ненавідзяць сваё. Ім бессэнсоўна і небясьпечна пра гэта казаць, бо могуць данесьці нішчыцелям, каб забіць.
Пойдзем, аднак, на шырокі шлях, дзе праносяцца коні і асядае пыл. Мне па сёньняшні дзень гучыць у вушах звон падкоў і даносіцца вецер Вялікага Княства..."

Шляхціч Вольны
Урывак з паэмы Зянона Пазьняка "Вялікае Княства"

Вайна, вайна, о, гэта справа!
Гэта файная забава,
Маскалям галовы секчы,
Гнаць галоту ў чыстым полі,
Пакуль хопіць коням волі,
Біць маскву у хвост і грыву
Галадранцаў тых, баяраў
І ўсялякіх тарабараў.
Шкода, Любчы не пабачыў
І залётаў не пазначыў.
Шляхціч збоку пад’язджае
І шаблюкай пагражае:
“Маскву будзем ваяваці,
Масква стане ўцякаці.
Гэта я кажу, Шаціла,
Пане-браце, майма сілы!”
Зноў па шляху конна едзем.
Ехаў госьцем, вымкнуў братам.
Як вярнуся – стане сватам.

О, Вяліка наша Княства!
Наша вольна гаспадарства!
За гарой мая нязнана
З васількоў вяночкі вяжыць,
Залатыя слоўкі кажыць.
За гарой мая Айчына,
Наймілейшая дзяўчына.
У бярэзьнічку за гаем
Белагрывы конік скачыць,
Капытцом дарожку значыць.
О, Вяліка наша Княства!
Наша слаўна гаспадарства!
Слава! Слава! Ты найлепша!
За цябе іду я першы.







Спасибо: 0 
Профиль Цитата Ответить



Не зарегистрирован
Рейтинг: 0
ссылка на сообщение  Отправлено: 28.05.06 20:48. Заголовок: Re:



Касцёл Святой Ганны ў Вільна



Помнік Гедзіміну ў Вільна




Спасибо: 0 
Профиль Цитата Ответить



Не зарегистрирован
Рейтинг: 0
ссылка на сообщение  Отправлено: 30.05.06 18:05. Заголовок: Re:


Усё ж правільна будзе "у Вільні"...

Спасибо: 0 
Профиль Цитата Ответить



Не зарегистрирован
Рейтинг: 0
ссылка на сообщение  Отправлено: 31.05.06 01:36. Заголовок: Re:


Ну, у Вільні дык у Вільні. Дзякуй.

Спасибо: 0 
Профиль Цитата Ответить



Пост N: 239
Рейтинг: 0
ссылка на сообщение  Отправлено: 05.07.06 18:47. Заголовок: Re:


Ці быў старажытнарускі народ?

Такога народа не было. Яго прыдумалі расейскія гісторыкі. Да тэрмінаў «древнерусский народ», «единый русский народ» яны звярталіся кожнага разу, калі ўзнікала патрэба апраўдаць імперскую палітыку Масквы, што імкнулася ўсякімі шляхамі давесці сваё нібыта гістарычнае права на Беларусь і Ўкраіну.
У мінулыя стагоддзі, апраўдваючы экспансію і панаванне над беларусамі і ўкраінцамі, яны заўзята прапагандавалі канцэпцыю існавання «трех племен единого русского народа - великорусов, малоросов и белорусов».
У савецкія часы, калі беларускі і ўкраінскі народы юрыдычна набылі сваю дзяржаўнасць, гэтая канцэпцыя была прыстасаваная да новых абставінаў. Яна трансфармавалася ў тэзіс пра існаванне «древнерусской народности как колыбели трех братских народов», якія неўзабаве мусілі, паводле камуністычнай дактрыны, зліцца ў «новую общность», што па сутнасці азначала асіміляцыю.
А што ж было ўзапраўды?
Калісьці, з VІІ-VІ стагоддзяў да Нараджэння Хрыстова землі Ўсходняй Эўропы былі заселеныя рознымі народамі: на тэрыторыі сучаснай Беларусі жылі балты, Украіны - скіфа-сарматы, Расеі (ад Каспія па Волзе да Карэліі) - вугра-фіны.
У VІ-VІІ стагоддзях па Нараджэнні Хрыстовым на гэтыя абшары са сваёй прарадзімы ў Вісла-Одэрскім міжрэччы і заходнім Беларускім Палессі прыйшлі славяне. Вынікам іх змешвання з мясцовым насельніцтвам сталася зараджэнне новых народаў - беларусаў, украінцаў, расейцаў. У залежнасці ад таго, з кім зліваліся славяне, фармаваліся і новыя мовы, традыцыі, менталітэт.
На этнічнай тэрыторыі Беларусі рассяліліся некалькі славянскіх плямёнаў: крывічы (Віцебшчына, Смаленшчына, Пскоўшчына, Віленшчына, часткова Меншчына і Гарадзеншчына), дрыгавічы (цэнтральная Беларусь і паўночнае Палессе), радзімічы (Магілеўшчына, Гомельшчына, заходняя Браншчына), валыняне (Берасцейшчына). Аб'яднаўшыся, крывічы і дрыгавічы ў Х стагоддзі стварылі магутную дзяржаву - Полацкае княства, якое стала ядром беларускай нацыі.
Усведамленне старажытнымі беларусамі сваёй адметнасці фіксуецца летапісамі аж з Х стагоддзя ў вядомай аповесці пра Рагнеду. А такая характэрная асаблівасць беларускай мовы, як «дзеканне», адзначаецца яшчэ на пачатку Х стагоддзя арабскім пісьменнікам Аль-Масуд'і (Абун Хасан Ібн-Хусейн) у слове «эль людзіна», якое было саманазовам нашых прашчураў.
Увогуле, на думку прафесара В.Мартынава, дыялект, на якім пабудавана беларуская мова, узнік вельмі даўно, яшчэ на пачатку 1-га тысячагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым (а не ў ХІV стагоддзі, як прывыклі сцвярджаць). А так званы «древнерусский язык» - гэта не прамова трох усходнеславянскіх моваў, а проста кніжная старабалгарская (а дакладней - старамакедонская) мова ва ўсходнеславянскім варыянце.
Першы вядомы помнік беларускага пісьменства налічвае ўжо болей за 1000 гадоў. Гэта надпіс «Гороушна» на глінянай пасудзіне, знойдзенай археолагамі пад Смаленскам. Таксама Х стагоддзем датуецца надпіс на пячатцы полацкага князя Ізяслава, сына Рагнеды. Гэта найстаражытнейшыя помнікі пісьменства не толькі ў Беларусі, але на ўсім абшары Ўсходняй Эўропы.
Тое, што некаторымі называецца «Древнерусское государство», строга кажучы, ніколі не існавала. Шматлікія спробы кіеўскага князя Ўладзіміра ў канцы Х стагоддзя зброяй аб'яднаць усе ўсходнеславянскія землі ўрэшце скончыліся няўдачай. Полацкая зямля ў зацятай барацьбе адстаяла сваю незалежнасць.

Спасибо: 0 
Профиль Цитата Ответить



Пост N: 240
Рейтинг: 0
ссылка на сообщение  Отправлено: 05.07.06 19:07. Заголовок: Re:


Як усталёўвалася таталітарная сістэма ў БССР?

Таталітарнай сістэмай называецца такі лад, пры якім дзяржава мае ўсеагульны, «татальны» кантроль над усімі сферамі жыцця грамадства.
Характэрная рыса таталітарных дзяржаваў - панаванне ў іх адной палітычнай арганізацыі. Аднапартыйнасць у БССР (як і ў СССР увогуле) усталявалася пасля 1922 года, калі ў асяроддзі найбуйнейшай апазіцыйнай бальшавікам партыі эсэраў прайшлі масавыя арышты. Паступова камуністычная партыя страціла рысы грамадскай арганізацыі і стала своеасаблівай часткай дзяржаўных структур: партыйныя мерапрыемствы ўскосна ці наўпрост фінансаваліся з дзяржаўнага бюджэту, пастановы партыйных органаў былі абавязковыя для ўсіх дзяржаўных установаў, а камуністычная ідэалогія стала афіцыйнай.
Неадлучная асаблівасць таталітарызму - жорсткая цэнзура, якая поруч з забаронай апазіцыйных выданняў з'яўляецца выпрабаваным інструментам задушэння свабоды слова і інфармацыі. Яна была ўведзеная бальшавікамі неўзабаве пасля захопу ўлады і праіснавала да пачатку 90-х гадоў.
Барацьбой з іншадумствам, да якога далучалі любую нязгоду з афіцыйна вызначаным кірункам грамадскага развіцця, займаліся спецслужбы, што мелі для гэтага ў сваёй структуры палітычны вышук. Асабліва масавай гэтая барацьба была ў 30-х гадах, іншадумства разглядалася як контррэвалюцыйная дзейнасць і каралася смерцю. Калі доказы следчых былі недастатковыя для суда, прысуд выносіўся з дапамогаю пазасудовых органаў - «троек», «двоек», трыбуналаў, калегіяў. Вынішчаліся не толькі палітычныя апазіцыянеры. Адным з галоўных ворагаў стала духавенства. Свабода сумлення разглядалася як свабода весці атэістычную апрацоўку насельніцтва.
Ужо ў першай палове 30-х гадоў прайшло фактычнае адзяржаўленне грамадскіх арганізацый. Дазваляліся толькі тыя, якія ў сваіх статутах прадугледжвалі дапамогу дзяржаве ва ўсталяванні сацыялізму. Кіраўнікі буйных арганізацый падбіраліся партыйнымі органамі, уваходзілі ў партыйна-дзяржаўны наменклатурны спіс.
Грамадзяне БССР не мелі права свабодна мяняць месца свайго жыхарства. У 1932 годзе была ўведзеная прапіска, якая і да сённяшняга дня не дае магчымасці жыць і працаваць без абмежаванняў. Таталітарная сістэма ў БССР была закрытая: выезд за межы СССР, часткай якой з'яўлялася наша краіна, для абсалютнай бальшыні грамадзян да пачатку 90-х гадоў забараняўся.
Таталітарная сістэма ў СССР прадугледжвала развіццё толькі адной нацыі, на аснове якой стваралася «новая гістарычная супольнасць» - савецкі народ. Беларусі тут адводзілася роля своеасаблівага палігона. Вынікі гэтага эксперымента ўражваюць: катастрафічна звузілася ўжыванне беларускай мовы, для сотняў тысяч беларусаў сталі звычайнымі гістарычная бяспамятнасць і абыякавасць да лёсу сваёй нацыі.
Вельмі негатыўна на духоўным развіцці беларусаў адбіўся жорсткі дзяржаўна-партыйны кантроль за дзейнасцю творчай інтэлігенцыі. Формы гэтага кантролю былі розныя - ад подкупу шляхам стварэння матэрыяльных ільготаў да фізічнага вынішчэння непакорлівых.
Савецкая таталітарная сістэма мела сваю адметнасць: яна поўнасцю кантралявала эканамічнае развіццё, вынікам чаго стала ўмацаванне бюракратычнага апарату. Падвышэнне дабрабыту людзей было другараднай задачай, іх заклікалі да сціплага існавання ў імя вялікіх ідэяў ці будучых дабротаў. Чынавенства займалася размеркаваннем таго, што стварылі людзі сваёй штодзённай працай. Але паколькі патрэбы значна перавышалі магчымасці іх задавальнення, тыя, хто меў дачыненне да размеркавання, атрымоўвалі больш за астатніх.
Размеркавальная сістэма, пабудаваная на дзяржаўнай уласнасці, не заахвочвала людзей да плённай працы. Шырока распаўсюджвалася практыка прымусовай працы. Спецыяльна дзеля гэтага была створаная сістэма ГУЛагу, уведзеныя жорсткія пакаранні за парушэнне працоўнай дысцыпліны. Да кантролю за выкананнем вытворчых планаў далучаліся спецслужбы.
Эканоміка Беларусі, у значнай ступені скіраваная «на вайну», сталася важным прыдаткам ваенна-прамысловага комплексу СССР. Бальшавіцкае імкненне да сусветнага панавання падавалася ў выглядзе «непазбежнасці сусветнай рэвалюцыі», «пашырэння сацыялістычнага лагера» і да т.п.
Таталітарызм у СССР усталёўваўся ў форме «культу асобы», спачатку Леніна-Сталіна, затым Хрушчова, Брэжнева, Гарбачова. Жаданне надаць савецкай сістэме дэмакратычнае аблічча прывяло да «перабудовы», якая вызначыла пачатак разбурэння таталітарных рэжымаў ў большай частцы сацыялістычных краін.
Трэба адзначыць, што таталітарная сістэма ў Беларусі ўкаранілася больш трывала, чым у іншых рэспубліках СССР. Працэс «перабудовы» тут (пад прыкрыццём нібыта «барацьбы з карупцыяй») фактычна быў накіраваны на яе ўмацаванне праз увядзенне аўтарытарнага кіравання, прэзідэнцкай «вертыкалі», праз павелічэнне колькасці міліцыі, праз дзяржаўную манапалізацыю сродкаў масавай інфармацыі і адмову ад эканамічных рэформаў.

Спасибо: 0 
Профиль Цитата Ответить



Пост N: 261
Рейтинг: 0
ссылка на сообщение  Отправлено: 17.07.06 19:32. Заголовок: Re:


15 ліпеня 1410г. аб'яднаныя войскі Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам Вітаўта і войскі Польшчы пад кіраўніцтвам Ягайлы перамаглі над арміяй Тэўтонскага Ордэна. Гэта бітва была пераломнай у вайне 1409-1411г., а сама вайна амаль знішчыла Тэўтонскі Ордэн, асноўнай мэтай якога было захапленне ўсходніх тэрыторый і хрышчэнне ў каталіцызм акупіраваных народаў. Разгром крыжакоў павысіў аўтарытэт Вялікага княства Літоўскага і Польшчы ў Заходняй Еўропе.



Спасибо: 0 
Профиль Цитата Ответить



Пост N: 277
Рейтинг: 0
ссылка на сообщение  Отправлено: 21.07.06 19:52. Заголовок: Re:


Ці была ў Беларусі мангола-татарская няволя?

Пасля ўтварэння на пачатку ХІІІ стагоддзя Мангольскай дзяржавы ў выніку захопніцкай палітыкі Чынгісхана і ягоных нашчадкаў былі паняволеныя народы Сібіры, Паўночнага Кітая, Сярэдняй Азіі, Закаўказзя, Малой Азіі, Блізкага Ўсходу. У 1236-1243 гадах былі заваяваныя велізарныя абшары Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропы, у тым ліку расейскія і ўкраінскія княствы, спустошаныя землі Малой Польшчы, Вугоршчыны, Маравіі, Славакіі, Чэхіі, Букавіны, Малдовы, Румыніі, Далмацыі, Балгарыі... Мангольскія ханы стварылі найвялікшую імперыю ў гісторыі свету, яны арганізоўвалі ваенныя экспедыцыі ў Эгіпет, Паўднёва-Ўсходнюю Азію, Японію, на востраў Яву...

Беларусь не была паняволеная мангола-татарамі. Захаваліся паданні пра пераможныя бітвы нашых продкаў з імі пад Койданавам у 1249 годзе, каля Магільны, над Акунёўкаю, але гэта хутчэй за ўсё легендарныя звесткі, якія трапілі на старонкі летапісаў значна пазней, у ХVІ стагоддзі. Беларусы змагаліся з татара-мангольскімі наездамі ў 1259, 1275, 1277 гадах. Аднак гэта былі менавіта наезды, уварванні. Беларусь ніколі не падпарадкавалася Залатой Ардзе, ніколі не ведала азіяцкай няволі. Тэрміны «мангола-татарскае нашэсце», «мангола-татарскае іга», «дамангольскі перыяд» і г.д. у дачыненні да беларускай гісторыі надуманыя. Тут у адрозненне, скажам, ад расейскіх земляў, якія 240 гадоў уваходзілі ў склад Залатой Арды, натуральны працэс гістарычнага развіцця не парушаўся, дзякуючы чаму, напрыклад, яшчэ стагоддзямі жыло веча - інстытуцыя сярэднявечнай дэмакратыі, тым часам як у Маскоўскай дзяржаве ўсталявалася азіяцкая дэспатыя. У беларускай гісторыі ёсць слаўная старонка, якая да апошняга часу замоўчвалася. Задоўга да хрэстаматыйна вядомай Кулікоўскай бітвы, яшчэ ў 1362 годзе, войска Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам Альгерда разбіла каля Сініх Водаў войскі трох татарскіх ханаў. У выніку ўкраінскія землі былі вызваленыя ад мангола-татарскай няволі.

Спасибо: 0 
Профиль Цитата Ответить



Пост N: 278
Рейтинг: 0
ссылка на сообщение  Отправлено: 21.07.06 19:58. Заголовок: Re:


Якая мова была дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім?

Дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім была беларуская мова, бо беларускі этнічны элемент панаваў у палітычным, эканамічным і культурным жыцці Княства, а нашыя землі складалі аснову яго магутнасці.
Галоўнае сведчанне дзяржаўнасці беларускае мовы - абслугоўванне ёю патрэбаў дзяржаўнага кіравання. Наша мова мела для гэтага ўсе неабходныя якасці, найперш пісьмова-літаратурную форму, досыць апрацаваную. Найбольшай дасканаласці яна дасягнула перадусім у сферы справавой пісьменнасці, сама пашыранай, якая якраз і ўжывалася ў дзяржаўным жыцці. На беларускай мове ўбачылі свет усе зборы законаў нашай старажытнай дзяржавы: Вісліцкі статут 1423-1438 гадоў, Судзебнік Казіміра Ягайлавіча 1468 года, Статуты 1529, 1566 і 1588 гадоў, Трыбунал 1586 года, а таксама вялікая колькасць дакументаў Метрыкі Вялікага Княства - архіва, які налічвае не адну сотню тамоў.
Пра значэнне нашае мовы (яе тады называлі «рускаю») ў жыцці тагачаснага грамадства яскрава сведчаць радкі верша Яна Казіміра Пашкевіча, напісаныя ў 1621 годзе:

Польска квітне лацінаю,
Літва квітне рушчызнаю.
Без той у Польсцэ не прабудзеш,
Без сей у Літве блазнам будзеш.

Мова нашых продкаў выконвала дзяржаўную функцыю на ўсёй тэрыторыі гаспадарства, была сродкам зносін паміж людзьмі розных нацыянальнасцяў, што жылі тут. Ужыванне беларускай мовы ў сферы афіцыйнага справаводства было замацаванае заканадаўча: у Статуце Вялікага Княства пра гэта быў спецыяльны артыкул (раздзел 4, артыкул 1).
Праўда, пачынаючы з ХVІІ стагоддзя (з прычыны ўзмацнення польскай экспансіі і пераймання чужой мовы шляхтай у сітуацыі двухмоўя) наша мова пакрысе пачала выцясняцца з афіцыйнага ўжытку. Урэшце пастановай Сойму 1696 года статус дзяржаўнай мовы на тэрыторыі Княства быў замацаваны за польскай мовай.

Спасибо: 0 
Профиль Цитата Ответить
Ответов - 50 , стр: 1 2 3 4 5 All [только новые]
Ответ:
1 2 3 4 5 6 7 8 9
большой шрифт малый шрифт надстрочный подстрочный заголовок большой заголовок видео с youtube.com картинка из интернета картинка с компьютера ссылка файл с компьютера русская клавиатура транслитератор  цитата  кавычки моноширинный шрифт моноширинный шрифт горизонтальная линия отступ точка LI бегущая строка оффтопик свернутый текст

показывать это сообщение только модераторам
не делать ссылки активными
Имя, пароль:      зарегистрироваться    
Тему читают:
- участник сейчас на форуме
- участник вне форума
Все даты в формате GMT  3 час. Хитов сегодня: 4
Права: смайлы да, картинки да, шрифты да, голосования нет
аватары да, автозамена ссылок вкл, премодерация откл, правка нет



Создай свой форум на сервисе Borda.ru
Форум находится на 84 месте в рейтинге
Текстовая версия