[Гостевая книга] [Официальный сайт ВИА "Песняры"] [Правила форума]
АвторСообщение



Не зарегистрирован
ссылка на сообщение  Отправлено: 12.03.06 09:37. Заголовок: З гісторыі Беларусі (Вялікае Княства Літоўскае)


Ведаю, што шмат каму гэта ня спадабаецца. Ведаю, што шмат хто будзе гэта аспрэчваць - ці па няведаньню сваему (як лука-мудоўскі і большасць расіян), ці за зла (як некаторыя "літоўцы"), ці проста каб паспрачацца. Але ж усё наступнае ёсць гістарычны факт, запісаны ў летапісах гісторыі. І то, што большасць з нас ня вывучала гэтую гісторыю ў сярэдняй савецкай школе не вызначае, што гэтага ня было. Было. І наша няадукаванаць - гэта наша бяда. Відавочна, што ўся гісторыя Беларусі з'яўляецца вельмі заблытанай для большасці расейцаў, і з майго жыцьцёвага вопыту, вялікая колькасць расіян думае, што Беларусь заўсёды была адсталая частка Расеі. Але ж на самой справе - зусім наадварот. Для адукаваных беларусаў гэта ня будзе чым-та новым. Спадзяюся, аднак, што гэта паслужа падставай ня для спрэчак, а для сяброўства.

Зусім нядаўна ў Менску выйшла кніга-энцыкляпэдыя "Вялікае Княства Літоўскае"



ў якой падрабязна апісваецца гісторыя Беларусі (Вялікага Княства Літоўскага).
Гістарычная назва Беларусі - Вялікае Княства Літоўскае (ня блытаць з сёньняшняй Літвой). Назва Беларусь - тварэньне расійскіх манархаў. Беларусью ў 1501 году ў афяцыйных дакументах ВКЛ называлась Маскоўскае Княства (эўрапейцы пачалі называть Маскоўскае Княжество Белай Русью ў 1472, пасля таго, як Ноўгарад згубіў сваю незалежнасць). З 1720 года назва "Беларусь", датычна Расеі, губляе сваю актуальнасць. ВКЛ, жа, стала называцца Беларусіей з 1890 года. Гістарычнай сталіцай Беларусі (ВКЛ) з'яўляецца Вільнюс (Вільна), якую ў 1939 годзе Сталін атдаў сёньняшнім "літоўцам" (жамойтам). Сталіцай жа Жамойціі на працягу вякоў быў Каўнас.



Иногда бывает, что исчезают из истории города: разрушаются захватчиками, вымирают в результате эпидемий, поглощаются джунглями или пустыней. Намного реже, но случается, что исчезают государства. Не в глубине тысячелетий и отнюдь не где-то в джунглях или пустыне, а в самом центре Европы, в результате усилий сначала царских, а затем советских идеологов "исчезла" целая империя - Великое Княжество Литовское (ВКЛ), государство простиравшееся от Балтийского до Черного моря, в XV веке занимавшего площадь без малого миллион квадратных километров. ВКЛ было многонациональным и многоконфессиональным государством, но абсолютное большинство его жителей были славянами: предки современных белорусов, значительной части украинцев и россиян. Как же получилось, что в сознании современного человека слово "Литва" ассоциируется с маленьким и совсем не славянским государством, а история восточнославянского "треугольника": Киев-Вильно-Москва подменена идеологией, созданной московскими правителями?

Важнейшее место в идеологии Российской империи занимала догма о "собирании" русских земель Москвой. Как можно "собирать" и "возвращать" чужи земли, никогда Москве не принадлежавшие? А главное зачем? Ведь большая часть восточнославянских земель уже была собрана (чаще всего добровольно) в ВКЛ и славяне, называвшие себя тогда "рускими" (с одним "с"), занимали в Великом Княжестве Литовском доминирующее положение. На старославянском писались законы ВКЛ, литература, деловая и частная переписка, велось обучение. ВКЛ никогда не было под татарским игом, а в XV веке великий князь ВКЛ Витовт сам навязывал Золотой Орде своих ставленников. Восточная граница Великого Княжества Литовского проходила под Волоколамском и по реке Угре, и Москве, чтобы воссоединиться с остальными восточными славянами, было достаточно войти в состав ВКЛ или же поддерживать с ним союз, как, например, Новгороду или Твери. Тем не менее, Москва с упорством, достойным лучшего применения, столетие за столетием вела непрерывные войны ради захвата славянских земель на запад от своих границ. Не будь "собирания" и "возврата" Москвой, как тогда называлось - "руских" земель, большая их часть осталась бы европейским государством - Великим Княжеством Литовским.

Спасибо: 0 
Цитата Ответить
Ответов - 50 , стр: 1 2 3 4 5 All [только новые]





Не зарегистрирован
ссылка на сообщение  Отправлено: 15.03.06 20:34. Заголовок: Re:


Калі распачалося суперніцтва паміж Вільняй і Масквою?

Геапалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы вызначыла характар іх узаемадачыненняў. Да першых канфліктаў паміж Вільняй і Масквою дайшло ў гады княжання Гедзіміна. Вялікае Княства прэтэндавала на лідэрства ва Ўсходняй Эўропе, на ролю збіральніка ўсходнеславянскіх земляў: Альгерд, падтрымліваючы Цвер, ажыццявіў тры паходы на Маскоўшчыну, даходзіў да самай Масквы; пад пратэктаратам Вітаўта знаходзіліся Ноўгарад Вялікі, Пскоў і Разань.
Ужо пасля таго як усе беларускія землі аб'ядналіся ў Вялікім Княстве Літоўскім, Маскоўская дзяржава, выбіўшыся пры падтрымцы залатаардынскіх ханаў у лік першых сярод княстваў Уладзіміра-Суздальскай Русі, пачала актыўна павялічваць свае землі за кошт іншых. Падбіваючы суседнія княствы, пад канец ХV стагоддзя яна ўсутыч падышла да ўсходніх межаў Вялікага Княства. І калі маскоўскі князь Іван ІІІ (1462-1505) назваўся «государем всея Руси», ён адкрыта выступіў з тэрытарыяльнымі дамаганнямі да Вільні: абвясціў сваёй вотчынай Полацак, Віцебск, Смаленск ды іншыя беларускія гарады. У 1492 годзе Маскоўская дзяржава парушыла «вечны мір» з Вялікім Княствам і развязала супраць яго вайну. Палітычная праграма так званага «ўз'яднання» спатрэбілася Маскве для апраўдання анексіі беларускіх і ўкраінскіх земляў.
З гэтага часу вызначальным фактарам гістарычных падзей ва Ўсходняй Эўропе было смяротнае супрацьборства Масквы і Вільні.

Захопніцкія войны маскоўскіх уладароў сталі амаль бесперапыннымі: яны вяліся ў 1492-1494, 1500-1503, 1507-1508, 1512-1522 гадах і г.д. Вільня мусіла тады ўсе намаганні скіроўваць на абарону сваіх межаў. Лінія супрацьборства паміж Масквой і Вільняй з'яўлялася фактычна лініяй супрацьстаяння розных палітычных сістэм, розных культурных цывілізацый, розных светаў - дэмакратычнага эўрапейскага і дэспатычнага ўсходняга.

Спасибо: 0 
Цитата Ответить



Не зарегистрирован
ссылка на сообщение  Отправлено: 15.03.06 20:38. Заголовок: Re:


Як беларусы страцілі сваю дзяржаўнасць?

Беларускае гаспадарства было зліквідаванае ў канцы ХVІІІ стагоддзя. Да гэтага спрычыніліся як заходнія, гэтак і ўсходнія нашы суседзі.
Увесну 1791 года ў часе Вальнага Сойму польскія магнаты і апалячаная беларуская шляхта, імкнучыся ўмацаваць Польшчу, над якой навісла пагроза з боку Аўстрыі, Прусіі і Расеі, заявілі пра неабходнасць увядзення спадчыннай манархіі і зліквідавання адметных дзяржаўных структураў Вялікага Княства. Так здзейснілася шматвяковая мара нашых заходніх суседзяў. Беларускае гаспадарства з гэтага моманту дэ юрэ ўвайшло ў склад Польшчы. Праўда, ненадоўга. У траўні 1792 года расейская армія пад камандаваннем Крэчэтнікава захапіла Вільню і ўсталявала кантроль над нашымі землямі. А ў 1793 годзе Расейская імперыя анексавала цэнтральную частку Беларусі (усходнія землі былі захопленыя яшчэ раней - у 1772 годзе).
Часовае аднаўленне беларускай дзяржаўнасці адбылося ў 1794 годзе ў перыяд антырасейскага паўстання пад кіраўніцтвам Якуба Ясінскага. Але створаная тады Найвышэйшая Літоўская Рада, якой належалі ўсе паўнамоцтвы, праіснавала толькі некалькі месяцаў: паўстанне было жорстка задушанае.
У 1795 годзе, калі Расея дарэшты захапіла Беларусь, распараджэннем Кацярыны ІІ нашыя землі ўвайшлі ў тры створаныя тады адміністрацыйныя адзінкі - генерал-губернатарствы: Беларускае (Полацкая і Магілеўская губерні), Літоўскае (Слонімская і Віленская губерні ды дзве вобласці - Ковенская і Гарадзенская) і Падольскае (Менская, Валынская і Падольская губерні).
Спробы аднавіць Вялікае Княства Літоўскае былі ў 1811 і ў 1812 гадах. Хоць гэтыя праекты і не мелі прыкметных гістарычных вынікаў, аднак яны з'яўляюцца красамоўным сведчаннем геапалітычнай неабходнасці існавання адметнай дзяржавы ў геаграфічным цэнтры Эўропы.

Такім чынам, аніякага «ўз'яднання» Беларусі з Расеяй, як гэта тэндэнцыйна сцвярджалася ў савецкай гістарычнай літаратуры, не было. Меў месца гвалтоўны захоп, у выніку якога тэрыторыя Беларусі была далучаная да Расеі і наш народ на дзвесце гадоў трапіў у маскоўскую няволю.

Спасибо: 0 
Цитата Ответить



Не зарегистрирован
ссылка на сообщение  Отправлено: 15.03.06 20:51. Заголовок: Re:


Якіх славутых людзей дала свету Беларусь?

Беларуская зямля нарадзіла шэраг выдатных дзеячоў, якія праславіліся далёка за яе межамі. Гэта
Казімір Семяновіч, вынаходнік шматступеневай ракеты,
Якуб Наркевіч-Ёдка, адкрывальнік электраграфіі і бяздротавай перадачы электрычных сігналаў;
Ігнат Дамейка, народны герой Чылі, даследнік яе прыродных багаццяў, заснавальнік універсітэта ў Сант-Яга,
Герман Мінкоўскі, выдатны нямецкі матэматык і фізік;
Аляксандар Кавалеўскі, які даказаў эвалюцыйнае адзінства хрыбетных і бесхрыбтовых жывёлаў, бліскуча пацвердзіўшы гэтым тэорыю Ч.Дарвіна,
Уладзімір Кавалеўскі, заснавальнік эвалюцыйнай палеанталогіі;
Бенядзікт Дыбоўскі, які ўпершыню апісаў жывёльны свет Байкала, Амура, Камчаткі,
Ян Чэрскі, геолаг, даследнік Усходняй Сібіры, імем якога названая горная сістэма («хрыбет Чэрскага»);
Тадэвуш Касцюшка, нацыянальны герой Злучаных Штатаў Амерыкі, змагар за іх незалежнасць,
Жыгімонт (Зыгмунт) Мінейка, нацыянальны герой Грэцыі, удзельнік барацьбы супраць турэцкіх захопнікаў;
Аляксандар Булатовіч, герой вайны Абісініі (Эфіопіі) з італьянскімі каланізатарамі,
Мікалай Судзілоўскі, прэзідэнт сената Гавайскіх астравоў;
Леў Арцімовіч, выдатны вучоны ў галіне кіравання тэрмаядзернага сінтэзу,
Аляксандар Чыжэўскі, заснавальнік геліябіялогіі;
Аляксандар Маліноўскі, які сваёй працай стварыў падмурак новай навукі - кібернетыкі,
Оскар Мілаш, французскі і летувіскі пісьменнік.

Беларусь дала свету выдатных паэтаў:
Міколу Гусоўскага,
Яна Вісліцкага, Адама Міцкевіча,
Францішка Багушэвіча, Янку Купалу,
Якуба Коласа,
Максіма Багдановіча;

кампазітараў:
Міхала Клеафаса Агінскага,
Міхаіла Глінку,
Станіслава Манюшку,
Мікалая Рымскага-Корсакава,
Змітра Шастаковіча,
Ігара Стравінскага;

мастакоў:
Казіміра Малевіча,
Вітаўта Бялыніцкага-Бірулю,
Яўсея Майсеенку,
Рамана Семашкевіча,
Уладзіслава Стрэмінскага,
Георга Ніскага,
Надзею Хадасевіч-Лежэ;

асветнікаў і філосафаў :
Еўфрасінню Полацкую,
Кірылу Тураўскага,
Кліма Смаляціча,
Сымона Буднага,
Васіля Цяпінскага;
Францішка Скарыну,
Пётру Мсціслаўца ды Івана Фёдарава, які распачаў таксама кнігадрукаванне ва Ўкраіне,

лонданскага першадрукара Яна Ліцьвіна.
Са старадаўных беларускіх родаў паходзяць і такія вядомыя ўсяму свету людзі, як:
матэматык Соф'я Кавалеўская (Корвін-Крукоўская),
падарожнік Мікалай Перавальскі (Пржэвальскі),
паэт Гіём Апалінэр (Кастравіцкі),
авіяканструктар Павел Сухі,
пачынальнік лялечнай анімацыі (мультыплікацыі) Уладзіслаў Старэвіч.

Беларускага паходжання таксама першая ў свеце касманаўтка Валянціна Церашкова, касманаўты Пётра Клімук і Ўладзімір Кавалёнак.



Спасибо: 0 
Цитата Ответить



Не зарегистрирован
ссылка на сообщение  Отправлено: 16.03.06 03:17. Заголовок: Re:


Як Вільня ("Вільнюс") сталася жамойцкім горадам?

У міжваенным перыядзе (1921-1939 гады) Вільня была палітычным і культурным цэнтрам Заходняй Беларусі, яе неафіцыйнай сталіцай. Тут знаходзіліся сядзібы ўсіх беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый, працавалі беларуская гімназія, беларускі музей, шэраг навуковых і культурна-асветных установаў, рэдакцыі газет і часопісаў. Праўда, становішча ўвесь час мянялася да горшага, і напярэдадні Другой сусветнай вайны колькасць іх у выніку шавіністычнае палітыкі польскіх уладаў значна зменшылася.

Пасля прыяднання Заходняй Беларусі да БССР беларускае грамадзянства Вільні было перакананае, што горад будзе нарэшце ў складзе беларускай рэспублікі. Афіцыйныя савецкія ўлады нават наладзілі масавую ўрачыстасць з нагоды далучэння Вільні «на векі вякоў». Была створаная Віленская вобласць, пачала выходзіць, як і ў іншых абласных цэнтрах, газета «Віленская праўда» на беларускай мове. Але сталася іначай.

10 кастрычніка 1939 года Сталін перадаў Вільню з Віленскім краем (гэта быў абшар з насельніцтвам 457 тысяч чалавек) Летуве. Нарком замежных справаў СССР Молатаў адзначаў тады: «Мы ведаем, што бальшыня насельніцтва гэтага абшару не летувіская. Але гістарычнае мінулае ды імкненні летувіскага народа цесна звязаны з горадам Вільня, і ўрад СССР уважаў за неабходнае шанаваць гэтыя маральныя фактары». Зразумела, што такое «дабрадзейства» мусіла быць аплочанае. Напачатку Масква атрымала права на размяшчэнне ў Летуве вайсковых базаў, а неўзабаве, як вядома, і ўвогуле «праглынула» яе.

Пасля далучэння Віленшчыны да Летувы жамойцкае насельніцтва горада стала імкліва ўзрастаць за кошт перасяленцаў з этнічных жамойцкіх земляў. Адбывалася гэта і дзякуючы прытоку рабочых рук у прамысловасць, і ў выніку наплыву масы чынавенства, паліцыі, войска.

Становішча беларусаў тут сталася яшчэ горшае, чым пры паляках. Летувіская прапаганда сцвярджала, што яны не беларусы, а «страчаныя летувісы», што ім трэба толькі змяніць прозвішча, дадаўшы «-ас», «-іс» або «-ус», ды навучыцца жамойцкай мове. Беспрацоўе сярод беларусаў павялічылася, яны дыскрымінаваліся пры ўладкаванні на дзяржаўную службу. Тыя ж з іх, хто нарадзіўся па-за Віленшчынай, увогуле не маглі атрымаць летувіскае грамадзянства.

У часе вайны ініцыятарамі карных захадаў з боку немцаў супраць нацыянальна сведамых беларусаў нярэдка былі польскія шавіністы. Гэта разам з перадваеннымі сталінскімі рэпрэсіямі спрычынілася да катастрафічнага змяншэння колькасці беларускай інтэлігенцыі ў Вільні. І тым не менш у вайну тут яшчэ працавалі беларуская гімназія, настаўніцкая семінарыя, пачатковыя школы, выдавалася газета.

Паводле «Каляндарных нататак» Адама Станкевіча, пры канцы вайны летувісы панічна баяліся беларусаў, справядліва мяркуючы, што іхны актыўны калабарацыянізм, з аднаго боку, і шырокі супраціў беларусаў фашысцкай акупацыі ды іх каласальныя ахвяры - з другога, могуць даць падставу для паваеннага перагляду лёсу Вільні. Але Сталін не палічыў патрэбным вяртацца да гэтага пытання.

Канчатковае знішчэнне беларускага культурнага асяродку ў Вільні адбылося адразу пасля вайны. Летувіскі ўрад у асобе міністра асветы Ю.Жугжды не дазволіў адчыніць тут ніводнай беларускай школы, чаго дамагаліся А.Станкевіч ды іншыя беларускія дзеячы. Былі ліквідаваныя беларуская гімназія, настаўніцкая семінарыя, славуты музей імя І.Луцкевіча. Усё гэта адбывалася адначасна з новай хваляй рэпрэсій супраць нашай інтэлігенцыі. Практычна ўсе беларускія нацыянальныя дзеячы і іх сем'і падпалі пад арышты і дэпартацыю.

Па ўзгадненні з Масквой і Варшавай замест беларускіх школаў пачалі насаджацца польскія і расейскія, было наладжанае выданне газеты «Чырвоны штандар» на польскай мове. Як і раней, польскія ксяндзы стараліся ўбіць у галовы беларусам-каталікам, што ўзапраўды яны палякі. У гэтым былі зацікаўленыя і летувіскія ўлады. Яны, відаць, не бачылі іншага шляху дэнацыяналізацыі беларусаў Віленшчыны, бо разумелі, што перавярнуць іх на жамойтаў досыць праблематычна.

Тым не менш, маючы на мэце змяніць дэмаграфічную сітуацыю на сваю карысць, яны імкнуліся накінуць на беларусаў хоць бы сваю вонкавую абалонку: дзе толькі магчыма, запісвалі іх жамойтамі, перакручвалі імёны і прозвішчы на свой капыл (Міцкявічус замест Міцкевіч, Васіляўскас замест Васілеўскі, Астраўскайтэ замест Астроўская, Жвірбліс замест Верабей і г.д.). Адначасова праводзілася масавае перасяленне ў Вільню сялянаў з этнічнай Летувы. На працягу толькі 1944-1946 годоў сюды прыбыло блізу 100 тысяч новых жыхароў.
Праводзілася татальная летувізацыя тапанімікі Вільні і Віленскага краю (Меднікі сталі Мядзінінкай, Свянцяны - Швянчоніс, Салечнікі - Шальчынінкай, Вострая Брама - Аўшрас і г.д.).
Такім чынам Вільня набыла нязвыклае для сябе аблічча, упершыню за сваю шматсотгадовую гісторыю стаўшы жамойцкім горадам.

Спасибо: 0 
Цитата Ответить



Не зарегистрирован
ссылка на сообщение  Отправлено: 17.03.06 09:15. Заголовок: Re:


Якія нашы дзяржаўныя сімвалы?

Герб Пагоня
Мы, беларусы, адвеку шануем герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг. Герб Пагоня прыйшоў да нас з даўніх часоў. Срэбны рыцар на кані скача па горадзе і кліча: “Пагоня!Пагоня!” Гэты кліч азначаў, што на мірную беларускую зямлю напалі чужынцы, і ўсе мужчыны павінны стаць на яе абарону, разбіць ворага і гнаць аж да мяжы. У правай руцэ рыцара меч,у левай - шчыт з залатым крыжам. Шасціканцовы крыж - гэта знак добрага і цёплага Сонца-Ярылы.



"Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць!"

Так пісаў пра Літоўскую, (гэта значыць старабеларускую), Пагоню вялікі наш паэт Максім Багдановіч.

Сцяг
Наш сцяг мае тыя ж колеры, што і герб. Так і Трэба па правілах. З цягам часу ў Эўропе распаўсюдзілася традыцыя адзначаць на сцягу герб у выглядзе ўмоўнай каляровай палосы. Згодна з законамі геральдыкі, верхнюю частку сцяга павінны быў займаць колер гербавай выявы, а ніжей змяшчаўся колер самога сцяга. Гэтак не пазней за пачатак XВІ стагоддзя і ўзнік наш бел-чырвона-белы сцяг, дзе верхняя палоса - колер "Пагоні", сярэдняя - спрадвечны колер самога сцяга, а ніжняя - колер рыцарскага шчыта на "Пагоні"
Пад такімі сцягамі нашыя продкі ваявалі з туркамі ды Масквой паўтысячы гадоў таму. Акрамя трохпалосных, узнімалі і белыя сцягі з чырвоным крыжам святога Юр’я - апекуна і заступніка Беларусі на нябёсах. Разгорнутая белая павязка з чырвонай паласой пасярэдзіне стала знакам мужнасці, стала сцягам, і рыцары зноў пашлі ў бой - і перамаглі.



Крыж шасціканцовы
Ягоная форма сімвалізуе створаны Богам за шэсць дзён Сусвет. Зверху і знізу дрэва закрываў дваццаць адзін залаты пласток з каштоўнымі камянямі, арнаментамі і дваццаццю эмалевымі абразкамі, якія нічым не саступаюць сусветна вядомым візантыйскім эмалям. На верхніх канцах крыжа майстар змясціў паясныя выявы Хрыста, Багародзіцы і Іаана Папярэдніка. У цэнтры ніжняга перакрыжавання - чацвёра евангелістаў: Ян, Лукаш, Марк і Мацвей, на канцах - архангелы Гаўрыла і Міхаіл. Унізе - патроны (нябесныя апекуны) замоўцы і яе бацькоў: святыя Еўфрасіння Александрыйская, Георг і Сафія. На адгорце размешчаны выявы айцоў царквы Іаана Залатаслова, Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова, апосталаў Пятра і Паўла, а таксама святых Стэфана, Зміцера і Панцялеймана. Над кожным абразком часткова грэцкімі, часткова славянскімі літарамі зроблены надпіс. Усярэдзіне крыжа ў пяці квадратных падпісаных гнёздах знаходзіліся рэліквіі: кавалачак крыжа Гасподняга з кроплямі Ісусавай крыві, аскепак каменя ад дамавіны Багародзіцы, часткі мошчаў святых Стэфана і Панцялеймана ды кроў святога Зміцера.



Беларускія рыцары пад знакам Пагоні ўшчэнт разбілі крыжакоў ля вёскі Грунвальд



Спасибо: 0 
Цитата Ответить



Не зарегистрирован
Рейтинг: 0
ссылка на сообщение  Отправлено: 03.04.06 22:24. Заголовок: Re:


ЛЮБОЎ

Люблю Беларусь…

Прамаўляецца як пацалунак.

Беларусь, сэрца Эўропы, створаная зь любві.

Беларусы – трапяткая, далікатная й самаадданая нацыя, якая любіць і якую любяць. Любоў – гэта наш спосаб існаваньня.

Усё, што даў Беларусі Бог – шчырасьць і ціхую пяшчоту, шчымлівую мяккасьць і ласкавую сьціпласьць, ясныя вочы й натхнёныя душы – усё гэта ад моцнай любові, зь невымоўнай любові й дзеля поўнай любові. “Бог ёсьць любоў, і хто жыве ў любові, той жыве ў Богу, і Бог у ім.” (І Яна 4:16)

І пакуты, і ахвяры, і паміраньне за іншых, і Курапаты, і Хатынь, і Чарнобыль – усё гэта было ў імя вялікае любові. “Любоў Божая да нас адкрылася ў тым, што Бог паслаў у сьвет Адзінароднага Сына Свайго, каб мы атрымалі жыцьцё празь Яго”. (І Яна 4:9)

І беларуская зямелька, сьветлая да драбнюткага чысьценькага пясочку, і трымценьне лісьцікаў, і мігценьне сьняжынак, і сьпеўныя слоўцы, і стрыманая сіла, і саступлівая цярплівасьць, і памяншальна-ласкальная форма імёнаў, і раскоша нашых улюбёных суфіксаў, ад якіх чыста ўся мова празрыстая – гэта характар вялікае любові. “Любасныя! Будзем любіць адно аднаго, бо любоў ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога й ведае Бога”. (І Яна 4:7)

Беларусь, гэтая ласачка, любушка, зоранька, каханачка – вось ужо тысячу гадоў сэрца Эўропы. Пульсуючае сэрцайка, поўнае любові да Бога й бліжняга!

Беларусь – найлепшы сродак супраць нянавісьці. “Беларусь” – хоць да раны прыкладай. “Бо няма любові большае, як калі хто пакладзе душу сваю за сябраў сваіх.” (Яна 15:13) І суседзяў, і прыхадняў, і нават ворагаў Беларусь любіла той невымоўнай, найвышэйшай любоўю, якая вымагае: “любіце ворагаў вашых, дабраслаўляйце кляцьбітоў вашых, рабеце дабро ненавісьнікам вашым і малецеся за крыўдзіцеляў вашых і ганіцеляў вашых”. (Мацьвея 5:44)

Табе балюча, родненькая? Пацярпі крышачку. Ты ж у мяне самая сьветлая, самая мілая, самая каханая… Любая… Адзіная…

Любоў – місія Беларусі.

Вось чаму беларусаў любяць.

Братка-беларус, “сябры”, “Белоруссия родная” – ва ўсіх нашых суседзяў “беларус” – вобраз выключна мілы.

Беларусы й беларусачкі – людзі любові. Верныя й узьнёслыя, як Эўфрасіньня й Скарына. Адданыя й палкія, як Караткевіч ды Багдановіч. Натхнёныя й моцныя, як Каліноўскі ды Пазьняк. Хто яшчэ так любіў Польшчу, як Міцкевіч? Расею, як Дастаеўскі? Ізраіль, як Мэір, Перас, Рабін?…

Беларуская нацыя спалучае ў сабе ўсё багацьце пачуцьцяў – але, безумоўна, любоў зь іх найбольшая.

Беларусь – краіна, дзе “быць” і “любіць” – гэта адное й тое ж, дзе “любоў” і “кроў” рыфмуюцца зусім натуралёва, а любоў тоесная болю, ня трэба нават літараў перастаўляць.

У Беларусі адразу ўзгадваеш, што Бог ёсьць любоў. “Любоў, якая акупае ўсе грахі” (Выслоўі Саламонавы, 10:12). Тая звышнатуральная любоў, якая “церпіць доўга, умілажальваецца, не зайздросьціць, не праслаўляе сябе, не ганарыцца, не бушуе, не шукае свайго, не раздражняецца, не намышляе ліха, ня радуецца зь няпраўды, а разам цешыцца зь ісьціны; усё пакрывае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё пераносіць!…” (І Да Карыньцянаў 13:4-7)

Ты любіш Беларусь?…

Пачуцьцё любові, як жывая вада, перапаўняе Беларусь – яе цудоўную мэлядычную мову любові, яе ўзвышаную любоўную паэтычнасьць, нашую ўлюбёную ветлівасьць і гасьціннасьць. Любоў найвышэйшае канцэнтрацыі! У гэтым – стоеная сіла й ціхая магутнасьць Беларусі.

Бо запавет Госпада й заснавальніка Беларусі – гэта запавет любові. “Палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душою тваёю, і ўсім разуменьнем тваім – і палюбі блізкага твайго, як самога сябе”. (Лукі 10:27)

Бо толькі такая любоў можа пераплавіць увадно каталіцтва, праваслаўе й пратэстанцтва. Толькі такая любоў здольная раздаць усю сябе па кавалачках суседзям. Толькі такой любові пад сілу пераадолець жах нашых войнаў і нянавісьць іхніх імпэрыяў.

“Люблю Беларусь” – гэта элемэнтарная формула патрыятызму, спрошчаная ад крэда Беларусі: “Люблю, Беларусь”.

Любі Беларусь.

Бо ў любові да Бога, любові да бліжняга, любові да краіны – у гэтых трох іпастасях ЛЮБОВІ й заключаецца ўвесь сэнс беларускай нацыянальнай ідэі.

Павал Севярынец

Спасибо: 0 
Профиль Цитата Ответить



Не зарегистрирован
Рейтинг: 0
ссылка на сообщение  Отправлено: 20.04.06 18:40. Заголовок: Re:


Рыцары на фэстывалі "Замак Гедыміна", Ліда.








Гурт "Ліцьвіны" выступае на сьвяткаваньні ўгодкаў Ларысы Геніюш ў Старых Дарогах.



Гісторыю спраў вялікіх твораць людзі,
якіх у нетрах ўзгадаваў народ.
Былі мы ад вякоў, мы ёсць. Мы будзем,
на спадчыне дзядоў сваіх - крывіцкі род!


Ларыса Геніюш



Мірскі Замак XVI стагодзье. Мір, Гародзенскі павет

Спасибо: 0 
Профиль Цитата Ответить



Не зарегистрирован
Рейтинг: 0
ссылка на сообщение  Отправлено: 02.05.06 18:49. Заголовок: Re:


Сёньня Радаўніца – веснавое памінаньне продкаў
Радыё Свабода

У аўторак, на 9-ы дзень пасьля Вялікадня, праваслаўныя беларусы ўшаноўваюць памерлых. Веснавое памінаньне продкаў – Радаўніца. Паводле традыцыі, людзі наведваюць царкву, а пасьля – могілкі і памінаюць памерлых сваякоў.

На новых могілках у вёсцы Бор Пухавіцкага раёну сёньня ня будзе ніводнага плачу. На тэрыторыі, якую вызначыў сельсавет, вяскоўцы адмаўляюцца рабіць пахаваньні нябожчыкаў. Гаворыць тутэйшая жыхарка Ніна Бацян.

(Бацян: ) “У нас даўнія могілкі. Насупраць іх, праз дарогу, узгорак. Дык яны ад яго адступілі мэтраў на 50, плот бэтонны паставілі. За ім пахаваньні павінны ісьці ўніз, у чыстае поле. Але там заўжды затоплена, усю вясну стаіць вада. Людзі ўжо сказалі наконт начальства: “Няхай яны жывуць доўга, каб патрапілі ў самую нізіну”.

Са слоў спадарыні Бацян, пашыраць мясцовыя могілкі вымушае высокая сьмяротнасьць насельніцтва. Яшчэ ў 1986 годзе вёска Бор, як цэнтар калгаса “Бальшавік”, прыняла першых перасяленцаў з чарнобыльскай зоны. Паводле былой даяркі Марыі Ігнацік, для іх тады будавалі кароўнікі й сьвінарнікі, а на вечнае забываліся. “І на сёньня нашая вёска без царквы, а на Радаўніцу яе наведвае нібыта несапраўдны поп”, – дадае бабуля.

(Ігнацік: ) “Ён быў у арміі, мажліва, прапаршчыкам. І цяпер, без аніякай навукі, царкве служыць. Павесіў у нас на клюбе аб'яву, што прыедзе на могілкі весьці набажэнства. Па пяць тысяч за адну магілку. А калі прыяжджаў у вербную нядзелю сьвяціць, то ягоная матушка стаяла ў клюбе ў дзьвярох, як нібыта квіткі прадавала. Такі ў нас бацюшка...”

І ўсё ж Радаўніца ў Беларусі – перадусім сьвята. Блізкія прыбралі магілы. Сюды сёньня яны прынясуць ежу й пітво. “Сьцеражы Божа, каб хто роду ня выракся”, – нагадвае беларускае выслоўе краязнаўца Аляксей Дуброўскі. Менавіта ён адшукаў на Палесьсі закінутыя пахаваньні вядомых людзей Беларусі.

(Дуброўскі: ) “Сябраў Элізы Эжэшка й Рамуальда Траўгута. Адшукаў яшчэ помнікі Яна й Стэфаніі Жукоў у Новай Папіне Драгічынскага раёну. У вёсцы Моладава пад сьмецьцем адкапаў помнік Раману Скірмунту”.

Дня Радаўніцы тычыцца яшчэ адна беларуская прымаўка: “На Радаўніцу раніцай аруць, днём плачуць, а вечарам скачуць”. Дажывём да вечара!


Спасибо: 0 
Профиль Цитата Ответить
партизан


Не зарегистрирован
Рейтинг: 0
ссылка на сообщение  Отправлено: 03.05.06 08:57. Заголовок: Re:


Читал с большим интересом! Спасибо!

Спасибо: 0 
Профиль Цитата Ответить



Не зарегистрирован
Рейтинг: 0
ссылка на сообщение  Отправлено: 04.05.06 18:22. Заголовок: Re:


Няма за што. Жыве Беларусь!


Спасибо: 0 
Профиль Цитата Ответить
Ответов - 50 , стр: 1 2 3 4 5 All [только новые]
Ответ:
1 2 3 4 5 6 7 8 9
большой шрифт малый шрифт надстрочный подстрочный заголовок большой заголовок видео с youtube.com картинка из интернета картинка с компьютера ссылка файл с компьютера русская клавиатура транслитератор  цитата  кавычки моноширинный шрифт моноширинный шрифт горизонтальная линия отступ точка LI бегущая строка оффтопик свернутый текст

показывать это сообщение только модераторам
не делать ссылки активными
Имя, пароль:      зарегистрироваться    
Тему читают:
- участник сейчас на форуме
- участник вне форума
Все даты в формате GMT  3 час. Хитов сегодня: 4
Права: смайлы да, картинки да, шрифты да, голосования нет
аватары да, автозамена ссылок вкл, премодерация откл, правка нет



Создай свой форум на сервисе Borda.ru
Форум находится на 84 месте в рейтинге
Текстовая версия